Віцебская епархія ўзялася за добраўпарадкаванне святых крыніц
17 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебская епархія ўзялася за добраўпарадкаванне святых крыніц, расказаў сёння на калегіі Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя протаіерэй Аляксандр (Сіроткін) - старшыня камісіі Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы па ўзаемадзеянні з Віцебскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На тэрыторыі епархіі знаходзіцца каля 30 крыніц, якія, па словах вернікаў, валодаюць гаючымі ўласцівасцямі. Некаторыя з іх на працягу стагоддзяў вядомы далёка за межамі епархіі. Напрыклад, слава аб сіле крыніцы, размешчанай недалёка ад возера Лосвіда, прасціраецца да расійскіх межаў - па гаючую ваду прыязджаюць вернікі з суседняя дзяржавы.
Аднак не ўсе святыя крыніцы знаходзяцца ў добрым стане. Апошнім часам добраўпарадкавана каля дзясятка. Тут можна не толькі набраць і папіць вады, але і прыняць ачышчэнне - ля крыніц пабудаваны купелі. Епархія мае намер і далей працягваць працу па добраўпарадкаванні і аднаўленні святых крыніц. -0-