Віцебская епархія рэкамендуе парафіянам на Радаўніцу маліцца дома

Віцебская епархія заклікае вернікаў на Радаўніцу ўстрымацца ад масавага наведвання могілак, строга выконваць правілы асабістай бяспекі і санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму.

Надыходзячая Радаўніца – дзень ушанавання памяці памерлых, які сёлета прыпадае на 28 красавіка. Ён прысвечаны вялікай падзеі – святу Уваскрасення Хрыстова: чалавек дзеліцца агульнай радасцю Уваскрасення Гасподняга са сваімі нябожчыкамі-родзічамі.

Аднак наведванне магіл родных і блізкіх сёлета лепш перанесці на больш позні час, каб пазбегнуць масавага патоку людзей на могілках. Такое меркаванне выказваюць санітарныя ўрачы, урачы-інфекцыяністы, работнікі аховы здароўя, якія сёння апынуліся на перадавой у барацьбе за жыцці людзей, і святары.

Як адзначыла загадчыца аддзела грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Барысава, па рэкамендацыі САЗ неабходна выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання – не менш за 1,5 м адзін ад аднаго. Як правіла, на могілках такія параметры не выконваюцца. Акрамя таго, наведванне месцаў спачыну нябожчыкаў-родзічаў нярэдка суправаджаецца распіццём спіртных напояў. Але, як падкрэсліла Ірына Аляксееўна, алкаголь толькі пагаршае стан арганізма, уражанага хваробай. Да таго ж не ўсе ведаюць свой статус COVID-19: пры бессімптомным цячэнні чалавек можа быць носьбітам віруса і ўяўляць небяспеку для людзей сталага ўзросту.

З пункту гледжання асабістай бяспекі мэтазгодней устрымацца ад паездак на могілкі на грамадскім транспарце, у гадзіны пік, пажадана наведаць іх паасобку. Пры гэтым не забывайце пра сродкі гігіены: медыцынскую маску і антыбактэрыяльны сродак для рук.

Вернікам рэкамендуюць улічваць свой агульны стан. Калі хтосьці хворы ці адчувае недамаганне, лепш застацца дома і памаліцца пры запаленай свечцы. Як распавёў прэс-сакратар Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смальскі, можна патэлефанаваць у храм і папрасіць пачытаць малітву за памерлых.


Тэлефоны храмаў у Віцебску:

    • Свята-Успенскі кафедральны сабор. Тэл.: 8 (0212) 66-28-53.
    • Свята-Пакроўскі кафедральны гарадскі сабор. Тэл.: 8 (0212) 42-57-43, 42-54-31.
    • Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Тэл.: 8 (0212) 67-25-48.
    • Храм свяшчэннамучаніка Фадэя, архіепіскапа Цвярскога. Тэл.: 8 (0212) 35-13-73, 35-15-46.
    • Храм свяціцеля Ціхана Задонскага. Тэл.: 8 (0212) 27-67-98.
    • Храм Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Тэл.: 8 (0212) 67-67-10.
    • Храм святой пакутніцы Таццяны. Тэл.: 8 (0212) 22-03-53.
    • Храм Уваскрасення Хрыстова (верхні храм). Тэл.: 8 (0212) 35-90-54.
    • Храм святога велікамучаніка Георгія Пераможцы. Тэл.: 8 (0212) 37-58-08.
    • Храм святога апостала Андрэя Першазванага. Тэл.: 8 (0212) 25-10-81.
    • Храм святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага. Тэл.: 8 (0212) 27-67-04.
    • Храм святога пакутніка Лонгіна Сотніка. Тэл.: +375 29 517-77-87.
    • Храм святой прападобнай Ефрасінні Полацкай. Тэл.: 8 (0212) 35-37-59.
    • Храм святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Тэл.: 8 (0212) 36-93-85.
    • Храм святога апостала Лукі. Тэл.: 8 (0212) 63-00-63.
    • Храм святога благавернага князя Рамана Разанскага. Тэл.: +375 29 718-69-98.
    • Храм святога прападобнага Сілуана Афонскага. Тэл.: +375 29 972-85-31.
    • Храм святога велікамучаніка Целіцеля Панцеляймона, м/р Руба. Тэл.: 8 (0212) 29-17-01.