Віцебская філармонія ўводзіць льготы для шматдзетных сем'яў

Віцебская абласная філармонія ўводзіць льготы: у шматдзетных сем'яў з'явілася магчымасць набыць адзін білет на ўсіх непаўналетніх дзяцей на любы канцэрт з цыкла "Філармонія - дзіцяці". Таксама бясплатна праходзіць адзін дарослы суправаджаючы, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА рэдактар філармоніі Вікторыя Авік.

Набыццё білета (іх можна купіць выключна ў касах філармоніі) і наведванне мерапрыемства на льготных умовах магчыма толькі пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання. "Праект дасць магчымасць дзецям са шматдзетных сем'яў часцей дакранацца да свету мастацтва. Спадзяемся, што бацькі праявяць ініцыятыву і, карыстаючыся прапановай, стануць частымі гасцямі філармоніі", - адзначыла яе дырэктар Алена Падаляк. Ужо ў студзені на льготных умовах жадаючыя змогуць паглядзець мюзікл "Гісторыі ката Філафея" (19 студзеня) і музычную праграму "Героі дзіцячых кніг" (27 студзеня). Ва ўстанове падкрэслілі, што пры выяўленні факта перадачы білетаў іншым асобам, адміністрацыя мае права адмовіць ім у наведванні мерапрыемства. Акцыя праходзіць згодна з дзяржаўнай праграмай "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь".

БЕЛТА.