Віцебская ГЭС: рэпартаж з самай магутнай гідраэлектрастанцыі ў краіне
Аб'ект сапраўды ўражвае. Да плаціны Заходняя Дзвіна лягла ў створанае вадасховішча, берагі якога ўмацаваны і добраўпарадкаваны. З ГЭС адкрываецца цудоўны від на рэчышча ракі з маляўнічымі наваколлямі. Усё гэта суправаджаецца шумам вады, якая праходзіць праз турбіны і нагадвае чалавеку пра сваю сілу.
– Віцебская ГЭС – самая магутная ў краіне. Гідравузел складаецца з чатырох турбін агульнай магутнасцю 40 мегават. Трансфармацыя і перадача электраэнергіі ў сетку ажыццяўляецца праз усталяваную тут жа падстанцыю, – распавядае сустрэўшы нас на прахадной вядучы інжынер ГЭС Максім Бараноў.
У тэставым рэжыме гідравузел працаваў з канца снежня. Спачатку запусцілі па чарзе агрэгаты на выпрабаванне на 72 гадзіны, затым перавялі на 720-гадзіннае апрабаванне.
– Увесну, пакуль вада прыбывала, усе турбіны ў тэставым рэжыме працавалі на поўную магутнасць, лішнюю ваду нават скідалі. У вясновы час аказалася асабліва актуальнай сістэма ачысткі вады ад смецця, якое прыносіць рака. Цяпер станцыя выдае тую магутнасць, якую дазваляе ўсталяваць узровень вады ў Заходняй Дзвіне, у прыватнасці, уключана 2 турбіны па 8,5 мегават, – кажа Максім Германовіч, суправаджаючы нас па тэрыторыі ГЭС. Тут дзе-нідзе яшчэ працуюць кітайскія рабочыя. – Акт падпісаны, істотных заўваг, якія ўплываюць на працу асноўнага абсталявання, да генеральнага падрадчыка няма, засталіся асобныя нюансы па добраўпарадкаванні.
Нагадаем, генеральным падрадчыкам выступіла кітайская кампанія CNEEC, як і пастаўшчыком абсталявання. Асноўная маса рабочых з Паднябеснай ужо пакінула будпляцоўку, дэмантаваныя склады і бетонны завод, разбіраецца часовы гарадок для пражывання. І ўсё ж частка кітайскіх спецыялістаў яшчэ застаецца на станцыі для гарантыйнага абслугоўвання.
– Мы ўжо навучыліся разумець адзін аднаго без перакладу, – з усмешкай адзначае Максім Баранаў. – «Ніхау» тут чуецца не радзей, чым «добры дзень».
Гідравузел Віцебскай ГЭС
Паспелі крыху вывучыць кітайскую мову і тыя віцебскія спецыялісты, якія пабывалі на двухтыднёвай стажыроўцы ў Паднябеснай на ГЭС з аналагічным абсталяваннем. Сярод іх начальнік змены станцыі Сяргей Тумовіч. Да гэтага ён працаваў дыспетчарам Віцебскага сельскага раёна электрычных сетак, а ў цэлым у энергасістэме 16 гадоў.
Інжынер-электронік Андрэй Малашэнка і вядучы інжынер Максім Баранаў
– На нашай станцыі ўстаноўлена новае для Беларусі абсталяванне, аналагаў у краіне няма, таму няма ніякіх напрацовак. Шмат у чым разабрацца з ім дапамагла стажыроўка, нас было 10 чалавек, у тым ліку начальнік станцыі, начальнікі змены станцыі, майстры і інжынер-электронік, – распавядае Сяргей Уладзіміравіч. – Пражывалі на тэрыторыі ГЭС. Да абеду былі тэарэтычныя заняткі, а затым практыка, глядзелі, як функцыянуе станцыя. Прынцып такі ж, як на нашай, але магутнасць кітайскай у чатыры разы больш. Дапамагалі нам два перакладчыкі. А навучалі людзі, якія непасрэдна абслугоўваюць ГЭС. Самае галоўнае, што для сябе запазычыў: для паспяховай працы неабходны ўважлівасць і веданне абсталявання.
Суднаходны шлюз для пропуску суднаў і рыбыў перыяд нерасту
Усяго на Віцебскай ГЭС працуюць 30 чалавек пад кіраўніцтвам начальніка Алега Трашкова. Праца адказная, аб'ект унікальны, таму да падбору персаналу падыходзілі асабліва старанна, улічваючы вопыт і адукацыю супрацоўнікаў. Акрамя стажыроўкі ў Кітаі, будучыя работнікі знаёміліся з абсталяваннем у працэсе яго мантажу, каб ведаць усё знутры. Адпаведныя тлумачэнні давалі і беларускія падрадчыкі, задзейнічаныя ў узвядзенні станцыі. Для персаналу створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы, у тым ліку абсталяваны пакоі прыёму ежы, душавыя і г.д.
Асобны адміністрацыйны корпус побач з суднаходным шлюзам, адкуль ім будзе кіраваць персанал. Гэты аб'ект створаны таксама ў рамках інвестпраекта будаўніцтва ГЭС для праходжання суднаў. Пытанне актуальнае для Віцебскага рачнога порта. Акрамя таго, суднаходны шлюз будзе выкарыстоўвацца для пропуску рыбы ў перыяд нерасту. Нагадаем, зараз на рацэ на адлегласці 800 метраў ад плаціны рыбачыць забаронена. Але адкрываюцца вялікія перспектывы для адпачынку на беразе вадасховішча. Яго рэчышча размясцілася ад плаціны ўверх па цячэнні ажно да Суража.
– Па ўсім перыметры вадасховішча ўстаноўлены 9 помпавых станцый, каля іх дрэнажныя трубы, каб не было падтапленняў, у аўтаматычным рэжыме ўсё рэгулюецца, – паведамляе вядучы інжынер ГЭС. – Акрамя таго, на ўсёй гэтай адлегласці мы правялі берага
ўмацаванне і добраўпарадкаванне, адрамантавалі пад'езды да Заходняй Дзвіны, а ў Суражы рэканструявалі паромную пераправу, пад'езд да яе, зрабілі асвятленне. Думаю, людзі ацэняць гэтыя пераўтварэнні.
ВАЖНА
«Будаўніцтва Віцебскай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна Віцебскай вобласці» – інвестыцыйны праект РУП «Віцебскэнерго» сумесна з кітайскай кампаніяй CNEEC. Чаканая гадавая выпрацоўка электраэнергіі станцыяй
ск Aдзе 138 млн кВт/г.
Вольга Маслоўская. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. "Віцебскія весці".