Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны адзначыла 98-годдзе









За цеснае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне вышэйшай узнагароды акадэміі – Ганаровы прафесар – удастоены доктар біялагічных навук, загадчык кафедры біяхіміі і фізіялогіі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ветэрынарнай медыцыны Ларыса Карпенка, доктар ветэрынарных навук, загадчык лабараторыі НДІ «Біяфарм» Аляксандр Лысенка, кандыдат сельскагаспадарчых навук, генеральны дырэктар ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Ганна Норкус. Яна выказала падзяку ад 4-тысячнага калектыву прадпрыемства ўсім, хто прымае ўдзел у падрыхтоўцы кадраў. За больш чым 40 гадоў праз «Віцебскую бройлерную птушкафабрыку» прайшло некалькі пакаленняў і шмат дынастый спецыялістаў. Ганна Норкус пажадала акадэміі пастаяннага ўдасканалення і ў якасці падарунка ўручыла сертыфікат на набыццё ноўтбука.

На віншаванне альма-матар прыйшоў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Наступны год будзе 25 гадоў, як ён скончыў акадэмію, з іх 15 былі прысвечаны роднай ВНУ. Аляксандр Субоцін адзначыў, што падобныя святы яму знаёмыя і блізкія, таму што ўдзельнічаў у іх арганізацыі спачатку ў якасці студэнта, потым выкладчыка. За гады існавання акадэмія гучна і паспяхова заявіла пра сябе, яна вядомая як у блізкім, так і ў далёкім замежжы навуковымі даследаваннямі і адукацыйнымі традыцыямі. Аляксандр Субоцін падзякаваў прафесарска-выкладчыцкі склад, супрацоўнікаў, студэнтаў і пажадаў крочыць далей па ўсіх напрамках. Для гэтага ёсць рэсурсы і магчымасці.









У дзень нараджэння акадэміі прайшлі чатыры міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі з удзелам вучоных з Беларусі і Расіі – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада, Валгаграда, Калінінграда, Самары, Смаленска, Кірава, Іжэўска. Подальска.






Традыцыйна былі ўскладзены вянкі і кветкі да помніка выкладчыкам, студэнтам і супрацоўнікам Віцебскага ветэрынарнага інстытута, якія загінулі ў баях за Савецкую Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.








