Віцебская і Пскоўская вобласці маюць намер вывесці міжрэгіянальнае супрацоўніцтва на новы ўзровень

Адміністрацыі Віцебскай і Пскоўскай абласцей плануюць распрацаваць праграму сумес ных дзеянняў на 2019 год, якая будзе спрыяць выхаду на новы ўзровень супрацоўніцтва двух рэгіёнаў. Пра гэта сёння ў Віцебску паведаміла першы намеснік губернатара Пскоўскай вобласці Вера Емяльянава на сустрэчы са старшынёй Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Церанцьевым.

Супрацоўніцтва Віцебскай і Пскоўскай абласцей актыўна развіваецца па ўсіх на прамках, у тым ліку большасць раёнаў расійскага рэгіёну мае міжмуніцыпальныя пагадненні аб партнёрстве з раёнамі Віцебскай вобласці, адзначыла Вера Емяльянава. Сёння неабходна абмеркаваць кааперацыйныя мерапрыемствы на 2019 год, у тым ліку ў ахове здароўя, сацыяльнай абароне, занятасці насельніцтва, моладзевай палітыцы і іншых сферах, якія накіраваны на павышэнне якасці жыцця грамадзян двух рэгіёнаў.

Выпрацаваныя ў ходзе рабочай сустрэчы ў Віцебску прапановы лягуць у аснову аб новага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласцямі і праграму су месных дзеянняў на 2019 год, якія могуць быць падпісаны ўжо восенню бягучага года, лічыць першы віцэ-губернатар. Па ініцыятыве расійскага боку ў сацыяльны блок мерапрыемстваў прапануецца ўключыць праекты, звязаныя з вывучэннем беларускага вопыту вырашэння кадравых пытанняў у сістэме аховы здароўя.

"У адукацыйнай сферы нам цікава даведацца, як у Беларусі арганізавана праца з адоранымі дзецьмі, развіваецца сістэма ўстаноў дадатковай адукацыі, і гэта таксама, спадзяюся, знойдзе адлюстраванне ў перспектыўным плане су месных дзеянняў", - удакладніла Вера Емяльянава. Акрамя таго, расіяне маюць намер абмеркаваць шэраг ініцыятыў патрыятычнай тэматыкі, па актывізацыі кантак таў паміж моладзевымі арганізацыямі беларускага і расійскага рэгіёнаў.

БЕЛТА.