Віцебская міліцыя падрыхтавалася да пытанняў гасцей «Славянскага базару».
Віцебская міліцыя падрыхтавалася да пытанняў гасцей "Славянскага базару". Пра гэта паведаміў сёння начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Іван Кубракоў на брыфінгу, прысвечаным рабоце праваахоўных органаў у дні форуму.
Па словах Івана Кубракова, летась больш за 90% зваротаў гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару" да супрацоўнікаў міліцыі, якія працавалі ў складзе пешых патрулёў у зоне асноўных пляцовак правядзення форуму, насілі даведачна-інфармацыйны характар.
"Шмат пытанняў было аб размяшчэнні бліжэйшых пунктаў абмену валюты, кропак грамадскага харчавання, размяшчэнні славутасцяў і іншых падобных зваротах. Мы зрабілі высновы, і сёлета ў фестывальнай зоне будуць несці службу падрыхтаваныя супрацоўнікі з ліку мясцовых жыхароў, якія добра ведаюць раён і размяшчэнне ўсіх неабходных аб'ектаў", - сказаў начальнік УУС.
Ён дадаў, што ў склад патрулёў будуць уключаны і супрацоўніцы, таму верагодныя пытанні аб шопінгу таксама не застануцца без адказаў. Касаючыся іншых асаблівасцяў нясення службы ў фестывальны перыяд, Іван Кубракоў адзначыў, што сёлета акцэнт у забеспячэнні бяспекі руху ў цэнтры горада зроблены на павелічэнні мотапатрулёў, якім лягчэй манеўраваць пры вялікім натоўпе людзей. Таксама больш стане аўтапатрулёў пры ўездах у абласны цэнтр.