Віцебская міліцыя з 7 ліпеня пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
Па словах начальніка УУС, перавод на ўзмоцнены варыянт нясення службы асабовага складу органаў унутраных спраў Віцебскага гарнізона і прыцягнутых сіл дазволіць павялічыць шчыльнасць нарадаў, якія патрулююць цэнтральныя вуліцы і ўскраіны горада. Месцы пражывання ўдзельнікаў і гасцей фестывалю будуць узяты пад кругласутачную ахову.
Для забеспячэння бяспекі гасцей і жыхароў горада ў фестывальны час на дапамогу віцебскім праваахоўнікам прыедуць калегі з іншых рэгіёнаў краіны. Яны акажуць дапамогу ў арганізацыі пропускнога рэжыму ў Летнім амфітэатры, канцэртнай зале "Віцебск", а таксама сумесна з віцебскімі калегамі будуць патруляваць цэнтр горада, дзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы форуму. Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў МУС будуць задзейнічаны як у ахове фестывальных аб'ектаў, так і ў патруляванні вуліц.
Праход у Летні амфітэатр будзе ажыццяўляцца праз 12 КПП, размешчаных па перыметры галоўнай сцэнічнай пляцоўкі і на ўваходзе ў самі "чашу". На іх будуць несці службу супрацоўнікі віцебскага АМАПа і жанчыны-супрацоўніцы ў цывільным адзенні з выкарыстаннем спецыяльных сініх камізэлек з надпісам "бяспека". На трох КПП, пазначаных адпаведнымі таблічкамі, на ўваходзе ў глядзельную залу будуць арганізаваны пункты пропуску для асоб асаблівай катэгорыі грамадзян (ветэраны ВАВ, інваліды, цяжарныя жанчыны, бацькі або законныя прадстаўнікі з малалетнімі дзецьмі), якія будуць пазначаны адпаведнымі таблічкамі.
БЕЛТА.