Віцебская міліцыя ўзмацніць меры па ахове правапарадку
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне выклікаюць вялікую цікавасць у жыхароў і гасцей г. Віцебска. Толькі на парадзе воінскіх падраздзяленняў і тэатралізаваным шэсці, якія пройдуць на плошчы Перамогі ў Віцебску і пачнуцца ў 10:00, мы чакаем прысутнасць каля 20 тысяч грамадзян.
Органамі ўнутраных спраў вобласці будуць прыняты ўсе неабходныя меры для забеспячэння аховы грамадскага парадку і грамадскай бяспекі пры правядзенні святочных мерапрыемстваў.
Як расказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарынавіч, у гэтых мэтах будзе арганізавана рэжымна-абмежавальная тэрыторыя, якая ўключае пл. Перамогі (абодва бакі), вул. Леніна (ад вул. Шубіна да пр. Чарняхоўскага) і вул. Калініна (ад пл. Перамогі да д.24/2 па вул. Калініна). Тэрыторыя правядзення мерапрыемства будзе агароджана мабільнымі турнікетамі і створаны 8 пунктаў пропуску грамадзян. Гэта кантрольна-прапускныя пункты перад уваходамі ў падземны пераход з боку рэстарана «Журавінка» (пр. Маскоўскі, 7) і ГЦ «Беларусь» ( вул. Белабародава, 5), а таксама каля СШ №2 (вул. Белабародава, 6), на вул. Калініна ў раёне Алеі Славы (вул. Калініна, 24/2), на вул. Леніна каля бібліятэкі імя Леніна (Леніна, 8а) і ЗАГСа (вул. Леніна, 5), з боку кафэ «Сонейка» і Галоўпошты (пр. Маскоўскі, 8). З 8:30 да заканчэння мерапрыемства будзе абмежаваны рух асабістага і грамадскага аўтатранспарту на наступных вуліцах: вул. вул. Леніна, Калініна, Жасткова, Шубіна, Б.Хмяльніцкага, пр. пр. Маскоўскі, Чарняхоўскага.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» супрацоўнікамі органаў унутраных спраў будзе праводзіцца асабісты дагляд грамадзян і дагляд рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў. У гэтых жа месцах для кантролю за паводзінамі грамадзян, фіксацыі злачынстваў і правапарушэнняў будуць устаноўлены камеры відэаназірання.
Нагадваем, што ў сувязі з прымаемымі мерамі бяспекі у месцах правядзення святочных мерапрыемстваў катэгарычна забараняецца:
- мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, а таксама імітатары і муляжы дадзеных прадметаў;
- праносіць з сабой спіртныя і іншыя напоі ў шкляной тары, у тэтрапаках і пластыкавых бутэльках цёмнага колеру, за выключэннем прахаладжальных напояў у празрыстых пластыкавых бутэльках ёмістасцю не больш за 0,5 літра;
- знаходзіцца ў месцы правядзення мерапрыемства ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
- мець пры сабе альбо выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы;
- карыстацца сцягамі, вымпеламі, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі і транспарантамі, за выключэннем Дзяржаўных сімвалаў і атрыбутыкі, распрацаванай для гэтых мэт Віцебскім гарвыканкамам.
У выпадку адмовы грамадзяніна ад асабістага дагляду альбо ад дагляду рэчаў, якія знаходзяцца пры ім, ён, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», не будзе дапускацца ў месца правядзення масавага мерапрыемства.
Пры правядзенні ў вячэрні час канцэртнай праграмы на пл. Перамогі (боку Кастрычніцкага раёна), з 17:30 будзе арганізавана рэжымна-абмежавальная тэрыторыя, якая ўключае ў сябе пл. Перамогі (боку Кастрычніцкага раёна г. Віцебска), і створаны 4 пункты пропуску грамадзян, якія будуць размешчаны ў наступных месцах:
- пл. Перамогі (выхад з падземнага пераходу);
- пр. Маскоўскі, 8 (Галоўпошта);
- пр. Маскоўскі, 8 (з боку вул. Жэстковай);
- пл. Перамогі (з боку скрыжавання вул. вул. Леніна – Жэстковай).
Таксама, 9 мая г.г. у сувязі з падрыхтоўкай і правядзеннем святочнага салюту, у перыяд часу з 20:00 і да заканчэння салюту будзе забаронены доступ грамадзян на манументальную частку пл. Перамогі (боку Чыгуначнага раёна г. Віцебска) і частку парку Пераможцаў (ад пл. Перамогі да д.16 па вул. Калініна), а таксама і на вул. Калініна (ад д.24/2 па вул. Калініна да д.6 па вул. Леніна).
Велізарная просьба да грамадзян, якія выявілі падазроныя прадметы, якія сталі сведкамі або ахвярамі правапарушэння неадкладна праінфармаваць міліцыю па тэл. 102 альбо звярнуцца да найбліжэйшага супрацоўніка міліцыі.