Віцебская моладзь можа паспрабаваць свае творчыя сілы ў конкурсе рускай музыкі і песні
30 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Моладзь Віцебска можа паспрабаваць свае сілы ў вакальным і выканальніцкім майстэрстве ў конкурсе выканаўцаў рускай музыкі і песні "Горад княгіні Вольгі". Адборачны тур прэтэндэнтаў ва ўзросце ад 10 да 31 года адбудзецца 31 сакавіка ў цэнтры культуры "Віцебск", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе. Да гэтага часу на ўдзел у адборачным туры ўжо паступіла звыш 80 заявак.
Конкурс праводзіцца ў намінацыях "Руская народная песня", "Рускі раманс", "Руская эстрадная папулярная песня да 1991 года" і "Руская народная мелодыя". Удзельнікі, якія прайшлі ў фінал, у маі змогуць пазмагацца за галоўныя прызы.
Конкурс праводзіцца па ініцыятыве Віцебскага гарадскога аддзялення грамадскага аб'яднання "Рускае таварыства" і Віцебскай гарадской грамадскай арганізацыі "Рускі культурны цэнтр "Русь" з мэтай папулярызацыі музычнай творчасці рускіх аўтараў. Упершыню ў горадзе на Дзвіне свята музычнай рускай культуры адбылося летась і выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Таму было прынята рашэнне аб далейшым правядзенні гэтага мерапрыемства.-0-