Віцебская моладзь аднаўляе сад Бацькі Міная

Витебская молодежь восстанавливает сад Батьки Миная

Гарадскі моладзевы праект "Саду Шмырэва квітнець" рэалізуецца ў Віцебску да 70-годдзя Перамогі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла выконваючая абавязкі старшыні Віцебскага абласнога савета грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (БРПА) Юлія Іванова.

Абласны савет піянерскай арганізацыі, гарадскі камітэт БРСМ і валанцёры вырашылі аднавіць сад, які ў 1948 годзе каля свайго дома ў мікрараёне Лучоса пасадзіў Герой Савецкага Саюза, арганізатар партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Мінай Шмырэў.

"Сад размешчаны на двух гектарах зямлі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Акрамя яблынь, пасаджаных легендарным партызанам, тут захавалася ліпавая алея XIX стагоддзя, якая калісьці ўпрыгожвала дом мясцовага архірэя, ёсць крыніца. Але апошнім часам тэрыторыя знаходзілася ў занядбаным стане, за дрэвамі ўжо даўно ніхто не даглядае, а мясцовыя жыхары зладзілі ў старым садзе звалку. Па ініцыятыве адміністрацыі навучальнай установы валанцёры ўзяліся за добраўпарадкаванне саду: ачысцілі тэрыторыю ад смецця і пасадзілі 30 дубочкаў. Актыўнымі ўдзельнікамі праекта сталі супрацоўнікі і студэнты дзяржуніверсітэта імя Машэрава (яны правялі экспертызу захаваных дрэў). Замест згнілых экзэмпляраў віцебская моладзь плануе пасадзіць маладыя дрэўцы і да мая 2015 года стварыць тут добраўпарадкаваную паркавую зону", - распавяла Юлія Іванова.