Віцебская вобласць павінна ісці па інавацыйным шляху развіцця - А.Косінец
1 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебская вобласць павінна ісці па інавацыйным шляху развіцця. Аб гэтым заявіў у сваім навагоднім звароце да жыхароў рэгіёна старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
2010 - знамянальны год. Гэта год 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, апошні год пяцігодкі, якая завяршаецца. "Нам трэба вельмі многа зрабіць у сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебшчыны, дамагчыся сур'ёзных вынікаў па многіх напрамках", - падкрэсліў губернатар. У прыватнасці, неабходна забяспечыць тэмп росту вытворчасці ў супастаўных цэнах у 111%-113% да ўзроўню 2009 года, выпуску спажывецкіх тавараў і тавараабароту ў 114%-115%, давесці намалот збожжа да 1,5 млн.т, завяршыць тэхнічную мадэрнізацыю аграпрамысловага комплексу. Трэба правесці велізарную працу па будаўніцтве жылля. Неабходна ўвесці 720 тыс.кв.м. Пры гэтым толькі ў новым мікрараёне Віцебска Білева-2 неабходна пабудаваць 300 тыс.кв.м.
Перад усімі суб'ектамі гаспадарання вобласці пастаўлена задача завяршыць год і пяцігодку, выканаўшы ўсе прагнозныя паказчыкі, да 1 лістапада. На думку Аляксандра Косінца, усё гэта рэальна і магчыма, калі будзе найвышэйшая дысцыпліна, арганізацыя і эфектыўнае кіраванне. "Нам трэба вельмі сур'ёзна папрацаваць, пры гэтым прадукцыйнасць працы павінна быць не менш за 120%. Толькі пры такім выніку магчыма дасягнуць прагнозных паказчыкаў", - адзначыў кіраўнік рэгіёна.
У цэлым Віцебская вобласць павінна ісці па інавацыйным шляху развіцця. Толькі так можна выйсці ў лідары, заключыў старшыня аблвыканкама.-0-