У абласным цэнтры ўручаны пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару і Дошку гонару Віцебска
"У 2017 годзе вобласць стварыла сур'ёзны зачын для таго, каб ужо ў гэтым годзе зрабіць у эканамічным развіцці значны крок наперад", - сказаў Мікалай Шарстнёў. Павялічыўся тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту, павысілася эфектыўнасць працы прамысловых арганізацый, усе галіны рэалізавалі прадукцыю і паслугі з прыбыткам. Працягваецца мадэрнізацыя, тэхперааснашчэнне вытворчасцей, праца па стварэнні высокаэфектыўных прадпрыемстваў. Завершаны другі этап мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната, вядзецца рэканструкцыя Віцебскага футравага камбіната, тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно", прадпрыемстваў харчовай галіны.
Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што годных і заслужаных людзей і калектываў у вобласці нямала. Але лепшымі названы тыя, хто, нягледзячы на складанасці, здолеў атрымаць пераканаўчы вынік у працы. Ад імя абласнога выканаўчага камітэта кіраўнік вобласці выказаў падзяку ўсім калектывам, якія адзначыліся эфектыўнасцю, наватарствам і стабільнасцю ў 2017 годзе. Асаблівыя словы прызнальнасці ён адрасаваў кіраўнікам, якія арганізавалі, згуртавалі і прывялі калектывы да поспеху.
За дасягненне ў 2017 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў на дошку Ганару Віцебскай вобласці занесены Пастаўскі малочны завод, Віцебскі завод радыёдэталяў
БЕЛТА. Фота "Віцьбічы".