Віцебская вобласць і Маскоўскі раён Санкт-Пецярбурга вызначылі праграму мерапрыемстваў на 2013-2016 гады
Віцебская вобласць і Маскоўскі раён Санкт-Пецярбурга заключылі пратакол аб намерах і вызначылі план сумесNых мерапрыемстваў на 2013-2016 гады. Адпаведныя дакументы падпісалі ў паўночнай расійскай сталіцы старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец і кіраўнік Маскоўскага раёна Уладзімір Рублеўскі, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.
Пратакол і сумесны план падпісаны ў рамках заключанага ў 2008 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, інфармацыйнай і сацыяльна-культурнай сферах паміж выканаўчымі органамі ўлады бакоў.
У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня грамадскага савета Маскоўскага раёна, старшыня Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Санкт-Пецярбурга Анатоль Турчак, кіраўнікі найбуйнейшых навукова-тэхнічных і радыёэлектронных прадпрыемстваў Маскоўскага раёна і Віцебскай вобласці. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што за гэтыя гады была праведзена вялікая сумесNая праца: наладжана сістэма правядзення кірмашоў выхаднога дня з удзелам сельгасвытворцаў Віцебскай вобласці. Таксама ў рамках гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі больш за 20 прадпрыемстваў Маскоўскага раёна супрацоўнічаюць з прадпрыемствамі Беларусі.