Віцебская вобласць і рэгіёны Арменіі гатовыя пашыраць эканамічныя і гуманітарныя сувязі – аблвыканкам

Аб магчымасцях пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарных сувязяў абмяркоўвалася сёння ў ходзе рабочай сустрэчы кіраўніцтва Віцебшчыны з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Размікам Хумарянам.

У пачатку размовы старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін асабліва адзначыў чалавечыя якасці армянскага народа. Гэта стварае трывалую аснову для далейшага развіцця ўзаемадзеяння ў навуковай, адукацыйнай і культурнай сферах. Ёсць узаемная цікавасць да актывізацыі кантактаў у гандлі, для рэалізацыі супольных эканамічных праектаў, што, несумненна, павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемстваў дзвюх краін. Ужо па выніках першага квартала 2022 года ўзаемны таваразварот вырас больш чым у 2 разы, пры гэтым далёка не вычарпаны патэнцыял росту. Ёсць узаемнае жаданне пашыраць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, якое здольна дадаць энергіі ў актывізацыі дзелавога партнёрства.

Асаблівую ролю ва ўзаемных адносінах Віцебшчыны і Арменіі адыгрываюць чалавечыя кантакты. Як адзначыў Размік Хумарян, у Беларусі свята захоўваюць памяць аб загінулых у баях за Радзіму воінах, такое стаўленне падкупляе сваёй шчырасцю і пастаянствам. Так склалася, што прадстаўнікі Арменіі адыгралі значную ролю ў лёсе Віцебшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гэта стварае аснову для аб'яднання намаганняў у патрыятычным выхаванні моладзі. Невыпадкова старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў назваў паўночны рэгіён самым армянскім у Беларусі. Тут шмат робіцца па ўвекавечанні памяці аб загінулых воінах усяго шматнацыянальнага Савецкага Саюза, а маршал Іван Баграмян, які прымаў удзел у вызваленні беларускай зямлі, для Віцебшчыны застаецца палкаводцам Перамогі, падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпуса.

— Спадзяюся, у нас атрымаецца рэалізаваць яшчэ адну ідэю — стварыць на найвялікшай у Еўропе плошчы – плошчы Перамогі ў Віцебску — алею палкаводцаў, дзе годнае месца зойме Іван Баграмян, — падзяліўся планамі Уладзімір Цярэнцьеў.

 

"Віцебскія весці".