Віцебская вобласць і расійскія рэгіёны актывізуюць супрацоўніцтва на ўзроўні гарадоў і раёнаў
"За апошнія 3-4 месяцы заключана больш за 20 пагадненняў паміж органамі самакіравання і кіравання Віцебскай вобласці і расійскіх рэгіёнаў, у першую чаргу гэта Пскоўская, Смаленская і Цвярская вобласці. У асноўным цяпер ідзе наладжванне сувязяў паміж раёнамі і гарадамі", - сказаў Уладзімір Тэрэнцьеў. Ён таксама адзначыў, што ў самы бліжэйшы час чакаецца падпісанне яшчэ некалькіх дакументаў аб супрацоўніцтве паміж раёнамі суседніх дзяржаў.
"Мы выходзім на ўзровень больш шчыльнага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Расіяй. Па даручэнні губернатара будзе створана рабочая група па ўзаемадзеянні з расійскімі рэгіёнамі. Выразна намецім перспектывы і будзем мэта накіравана рухацца па шляху іх рэалізацыі", - падкрэсліў старшыня аблсавета.
Ён таксама паведаміў, што па выніках паездкі ў Цвер дасягнута дамоўленасць аб падпісанні дагавораў аб пастаўках віцебскай прадукцыі. Гаворка ідзе аб хлебабулачных, кандытарскіх вырабах, малочных прадуктах, сухіх сняданках і інш. "Ужо на наступным тыдні будуць падпісаны дагаворы паміж канкрэтнымі суб'ектамі гаспадарання нашых рэгіёнаў", - канстатаваў Уладзімір Тэрэнцьеў.
У склад дэлегацыі, якую ўзначальваў Уладзімір Тэрэнцьеў, уваходзілі дэпутаты аблсавета, кіраўнікі прадпрыемстваў. Яны наведалі аграхолдынг "Дзмітрава Гара" і шэраг прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. У Цверы быў падпісаны пратакол аб сумесным дзеянні па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам Цвярской вобласці.
Алена Ціханава - БЕЛТА.