Віцебская вобласць і тайская правінцыя Аютая падпісалі дакумент аб устанаўленні дружалюбных адносін
Віцебская вобласць і правінцыя Аютая (Тайланд) падпісалі дакумент аб устанаўленні сяброўскіх адносін. Ён падпісаны падчас афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Тайланд, паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў наведалі правінцыю Аютая. Адбылася сустрэча з губернатарам гэтай правінцыі. Абмяркоўваліся пытанні наладжвання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхнікі, культуры, адукацыі і турызму. "Вынікам сустрэчы стала падпісанне дакумента аб устанаўленні сяброўскіх адносін паміж Віцебскай вобласцю і правінцыяй Аютая", - праінфармавалі ў прэс-службе.