Віцебская вобласць лідзіруе па колькасці прышкольных лагераў дзённага знаходжання
– Наша задача – ахапіць максімум дзяцей, зрабіць канікулы бяспечнымі. Працуем над гэтым усе разам, – падкрэсліў Дзмітрый Леанідавіч. – Таксама ёсць узаемадзеянне з сілавымі ведамствамі, якія дапамагаюць у стварэнні профільных лагераў.
Дырэктар Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Дзмітрый Андрэеў расказаў, што пры ўстановах дадатковай адукацыі летам дзейнічаюць 59 лагераў – з дзённым знаходжаннем, кругласутачныя, намётавыя, профільныя, працы і адпачынку, дзе з карысцю правядуць час амаль 6 тыс. дзяцей.
– Вялікі плюс сістэмы дадатковай адукацыі ў тым, што ў асноўным аб'яднанні па інтарэсах бясплатныя, і дзеці могуць паспрабаваць сябе ў розных напрамках, – адзначыў ён. – Цяпер найбольш запатрабаваныя 3D-мадэляванне, робататэхніка, камп'ютарныя тэхналогіі. Але ёсць цікавасць і да дрэваапрацоўкі, мастацкага профілю, дзеці вывучаюць нават асновы эканомікі і прадпрымальніцтва.
Сёння на Віцебшчыне 29 устаноў дадатковай адукацыі, у якіх працуе больш за 3 тыс. аб'яднанняў па інтарэсах, іх наведвае амаль кожны трэці навучэнец вобласці.
"Віцебскія весці".