Віцебская вобласць на абнаўленне збожжасушыльных комплексаў у 2010 годзе накіруе Br35 млрд.
26 жніўня, Сенненскі раён /Дзіяна Курыло БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці да ўборачнай пасяўной 2010 года будуць забяспечаны мабільнымі зернасушыльнымі комплексамі, паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Вытворчасць такіх комплексаў наладзілі наваполацкі завод "Вымяральнік" і Лепельскі механічны завод. Першыя агрэгаты ўжо праходзяць выпрабаванні ў гаспадарках. Прадукцыйнасць комплексаў дасягае 150 т збожжа ў суткі. Іх кошт складае Br250 млн., у той час як стацыянарныя комплексы каштуюць каля Br1,5 млрд. Мяркуецца, што ў наступным годзе на абнаўленне зернасушылак будзе накіравана каля Br35 млрд.
Як адзначыў Аляксандр Косінец, праблема сушкі збожжа востра выявілася ў цяперашнюю пасяўную з яе складанымі ўмовамі надвор'я. З 460 сушылак 60% цалкам зношаны. -0-