Віцебская вобласць мае намер у 2011-2015 гадах прыцягнуць у эканоміку рэгіёна каля Br12 трлн. інвестыцый
11 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебская вобласць мае намер у 2011-2015 гадах прыцягнуць у эканоміку рэгіёна каля Br12 трлн. інвестыцый, паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Асноўныя напрамкі інвестыцыйнай дзейнасці вызначаны ў праектах 25 рэгіянальных праграм. Прыярытэт будзе аддадзены інтэнсіфікацыі аграпрамысловага комплексу, малой энергетыцы, будаўніцтву аб'ектаў па перапрацоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, стварэнню прадпрыемстваў па выпуску імпартазамяшчальнай тэхнікі і абсталявання, паглыбленай перапрацоўцы драўніны, вытворчасці сучасных будаўнічых матэрыялаў, развіцці турыстычнай сферы і стварэнні інфраструктуры адпачынку і аздараўлення, комплекснаму развіццю малых гарадоў.
Па словах Аляксандра Косінца, у найбліжэйшую пяцігодку вобласць мае намер паменшыць залежнасць эканомікі рэгіёна ад прадпрыемстваў паліўна-энергетычнай галіны, скараціўшы іх удзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці з 58% да 33%. Для гэтага будзе рэалізавана праграма "Малая энергетыка", якая прадугледжвае будаўніцтва міні-ЦЭЦ і кацельняў на мясцовых відах паліва, у тым ліку з прыцягненнем замежнага капіталу, будаўніцтва энергаўстановак, якія працуюць на нетрандыцыйных і аднаўляльных крыніцах энергіі, такіх як біягаз і вада.
Па папярэдніх разліках, 25 рэгіянальных праграм па напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці на 2011-2015 гады ўключаюць каля 600 аб'ектаў. Праекты праграм будуць прадстаўлены на разгляд і зацвярджэнне абласнога Савета дэпутатаў.-0-