Віцебская вобласць намалаціла 1 млн. т збожжа дзякуючы працоўнаму гераізму людзей - А.Косінец
12 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебская вобласць пераадолела мільённы рубеж па намалоце збожжа і выканала дзяржзаказ па продажы харчовага збожжа дзякуючы сапраўднаму працоўнаму гераізму на палях і збожжасушыльных комплексах жыхароў вобласці, тых, хто сее і арэ, даглядае за ўраджаем, вырабляе тэхніку. Пра гэта гаворыцца ў тэлеграме на імя Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў вобласці ўбраны збожжавыя на больш чым 70% плошчаў, што падлягаюць уборцы, намалочана больш за 1 млн. т пры сярэдняй ураджайнасці 32 ц/га. Штодня на хлебнай ніве працуюць больш за 2 тыс. камбайнаў, больш за 3 тыс. адзінак транспарту, дзейнічаюць каля 780 аб'ектаў па сушцы і дапрацоўцы збожжа.
Вынік і якасць жніва складаюцца дзякуючы мэтанакіраванай працы па павышэнні культуры земляробства, глебавай урадлівасці і контурнасці палёў, гаворыцца ў тэлеграме. За апошнія 3 гады сяло Віцебшчыны значна ўмацавалася тэхнічна, паступіла 650 энергонасычаных трактароў, 600 аўтамабіляў, звыш 1,3 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, зманціравана 57 новых збожжасушыльных комплексаў. Значна павялічаны аб'ёмы ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў.
Віцебская вобласць дзякуе кіраўніка дзяржавы за падтрымку і дапамогу ў вырашэнні аграрных пытанняў паўночнага рэгіёну і ў далейшым прыкладзе максімум намаганняў для выканання ўзятых абавязацельстваў і вырашэння задач, якія стаяць перад краінай, адзначаецца ў тэлеграме.-0-