Віцебская вобласць накіруе Br3 млн на развіццё ільнаводства
"На падтрымку ільноводства з абласнога бюджэту будзе выдзелена Br3 млн. Рэгіён - адзіны ў рэспубліцы асобна фінансуе гэту галіну АПК", - падкрэсліла Таццяна Ерма. Фінансы будуць накіраваны на мадэрнізацыю льнозаводаў - плануецца набыць 9 рамонтных камплектаў да тэхналагічнага абсталявання (лініі па перапрацоўцы трэсты). Таксама грошы будуць накіраваны на закупку мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны, паліва, высокапрадукцыйнага насення. "Адным словам, фінансы пойдуць на першачарговыя патрэбы льнозаводаў, каб яны змаглі якасна правесці пасяўную і выканаць увесь тэхналагічны комплекс работ па вырошчванні лёну на належным узроўні", - удакладніла кіраўнік прадпрыемства.
Віцебскі мотарарамонтны завод перадаў льнозаводам вобласці 8 сеялак новага ўзору (СЗТМ-4Н). Гэтыя навесныя агрэгаты, распрацаваныя беларускімі вучонымі і вырабленыя на віцебскім прадпрыемстве, маюць шырыню ахопу 4 м, што дазваляе працаваць на невялікіх палях. Галоўны плюс новых сеялак у тым, што яны ўносяць насенне ў глебу адначасова з угнаеннем. Тэхніка для ільносейных гаспадарак таксама прафінансавана са сродкаў, выдзеленых вобласцю на падтрымку ільняной галіны рэгіёну. Сёлета ў Віцебскай вобласці плануюць пасеяць 13,1 тыс. га лёну. У параўнанні з мінулым годам плошчы пад доўгунец павялічваюцца на 500 га.
Алена Ціханава - БЕЛТА.