Віцебская вобласць атрымала свой герб і сцяг

У мэтах адраджэння гісторыка-геральдычных традыцый Віцебшчыны Прэзідэнт заснаваў афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці: гербы і сцягі Віцебскай вобласці, горада Лепеля, гарадскога пасёлка Богушэўск Сенненскага раёна, вёскі Пераброды Мёрскага раёна, сцягі горада Сянно і Сенненскага раёна, а таксама гарадоў Дзісна, Мёры, Навалукомаль, Паставы, Чашнікі, гарадскога пасёлка Росаны. Зацверджаны палажэнні аб пералічаных афіцыйных геральдычных сімвалах, іх апісанні і выявы. Указам таксама выкладзены ў новай рэдакцыі Палажэнне аб гербе горада Віцебска, яго апісанне і выява, а таксама апісанне і выява сцяга горада Віцебска, зацверджаныя ўказам Прэзідэнта ад 9 лютага 2004 года №60.

3 чэрвеня, Мінск /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. Віцебская вобласць атрымала свой герб і сцяг. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня падпісаў указ №277 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У мэтах адраджэння гісторыка-геральдычных традыцый Віцебшчыны Прэзідэнт заснаваў афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці: гербы і сцягі Віцебскай вобласці, горада Лепеля, гарадскога пасёлка Богушэўск Сенненскага раёна, вёскі Пераброды Мёрскага раёна, сцягі горада Сянно і Сенненскага раёна, а таксама гарадоў Дзісна, Мёры, Навалукомаль, Паставы, Чашнікі, гарадскога пасёлка Росаны. Зацверджаны палажэнні аб пералічаных афіцыйных геральдычных сімвалах, іх апісанні і выявы.

Указам таксама выкладзены ў новай рэдакцыі Палажэнне аб гербе горада Віцебска, яго апісанне і выява, а таксама апісанне і выява сцяга горада Віцебска, зацверджаныя ўказам Прэзідэнта ад 9 лютага 2004 года №60.-0-