Віцебская вобласць арыентуе кітайскіх партнёраў на стварэнне супольных прадпрыемстваў

Витебская область ориентирует китайских партнеров на создание совместных предприятий
Стварэнне сумес ных прадпрыемстваў выведзе беларуска-кітайскае супрацоўніцтва на больш якасны ўзровень. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны. "Мы супрацоўнічаем з Кітаем досыць даўно, пагадненне з правінцыяй Хэйлунцзян падпісана яшчэ ў 2006 годзе.

Стварэнне сумесных прадпрыемстваў выведзе беларуска-кітайскае супрацоўніцтва на больш якасны ўзровень. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы супрацоўнічаем з Кітаем досыць даўно, пагадненне з правінцыяй Хэйлунцзян падпісана яшчэ ў 2006 годзе. Раза чатыры нашы дэлегацыі ездзілі туды, прыкладна столькі ж разоў мы прымалі кітайскіх гасцей у сябе. Але ўвесь вектар супрацоўніцтва зводзіцца толькі да абмену інфармацыяй і творчымі калектывамі, рэальны сектар эканомікі практычна не задзейнічаны", - адзначыў Канстанцін Чорны. Паводле яго слоў, візіт кітайскай дэлегацыі ў Віцебск можа стаць добрай стартавай пляцоўкай для ўстанаўлення кантактаў і далейшага супрацоўніцтва менавіта ў эканоміцы.

Суразмоўнік дадаў, што кітайцы ў супрацоўніцтве асноўны ўпор робяць на крэдыты. На гэтых умовах будуецца Віцебская ГЭС, ужо пабудавана Лукомльская ГРЭС. "Так, яны далі нам грошы на рэалізацыю праектаў, але мы іх павінны вярнуць", - сказаў Канстанцін Чорны, падкрэсліўшы, што зараз з беларускага боку акцэнт робіцца менавіта на тое, каб працаваць разам.

На думку суразмоўніка, першы крок на шляху стварэння сумесных прадпрыемстваў - дэманстрацыя магчымасцей і дзелавых прапаноў беларускіх, у прыватнасці віцебскіх, прадпрыемстваў. "У Кітая пакуль ёсць недавер'е, прадстаўнікі бізнесу мала ведаюць пра наш патэнцыял", - дадаў Канстанцін Чорны. Ён упэўнены, што візіт у Віцебск якраз і дасць партнёрам магчымасць убачыць прадпрыемствы, пачуць іх прапановы і проста азнаёміцца з рэгіёнам.

Напрамкі супрацоўніцтва могуць быць самыя розныя. "Кітай - адзін з вядучых вытворцаў абутку, але яны не ведаюць еўрапейскіх стандартаў, правілаў, тэхнічных рэгламентаў, якія сёння ўкараняюцца. У нас усё гэта ёсць - і гэта добрая тэма для узаемна выгаднага супрацоўніцтва", - сказаў суразмоўца, адзначыўшы, што гэтак жа перспектыўнымі і паспяховымі могуць быць сумесныя праекты ў фармацэўтыцы і ветэрынарыі. "Тут яны вельмі моцна развіты ў частцы падрыхтоўкі сыравіны, а вось выхаду на канчатковы прадукт няма", - заўважыў Канстанцін Чорны.

Госці азнаёміліся з інвестыцыйнымі праектамі абласнога цэнтра і свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск", наведалі пляцоўкі прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ, пабывалі на аглядным экскурсе па горадзе, азнаёміліся з культурнымі і гістарычнымі аб'ектамі.

Алена Ціханава