Віцебская вобласць перавыканала пяцігадовае заданне па будаўніцтве жылля на 10%

3 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебская вобласць перавыканала пяцігадовае заданне па будаўніцтве жылля на 10%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама. За бягучую пяцігодку пабудавана каля 26 тыс. кватэр і ўведзена ў эксплуатацыю 2,4 млн. кв.м агульнай плошчы жылых памяшканняў пры заданні 2,3 млн. кв.м. У студзені-кастрычніку бягучага года на будаўніцтва жылля накіравана Br894,3 млрд. - фактычна кожны пяты рубель інвестыцыйных укладанняў накіроўваўся ў жыллёвае будаўніцтва. Уведзена ў эксплуатацыю 459,4 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, што ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2009 года больш на 13,1 тыс. кв.м. Шматдзетныя сем'і атрымалі 281 кватэру агульнай плошчай 21,216 тыс. кв.м. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў дзеянне 334,1 тыс. кв.м агульнай плошчы, з іх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 258 тыс. кв.м. Удзельная вага жылля, пабудаванага для гэтай катэгорыі грамадзян у шматкватэрных жылых дамах у гарадах, склала 96,3% ад аб'ёму ўведзенага жылля ў такіх дамах. У сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх паселішчах пабудавана 216,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў (81,4% да гадавога задання). Па дадзеных камітэта, забяспечанасць жыллём па вобласці складае 23,9 кв.м на чалавека. На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у вобласці стаіць 70,1 тыс. грамадзян. У цяперашні час у райцэнтрах забяспечваюцца жыллём чаргавікі 2009-2010 гадоў. Выключэнне складаюць Глыбокае, Лепель, Навалукомаль, Паставы, дзе будаўніцтва жылля вядзецца для грамадзян, якія стаяць у чарзе з 2005-2008 гадоў.-0-