Віцебская вобласць плануе да 2015 года давесці контурнасць палёў да еўрапейскага паказчыка 20 га
30 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебская вобласць плануе да 2015 года давесці сярэднюю контурнасць палёў з 5,2 га да еўрапейскага паказчыка 20 га. Такія арыенціры закладзены ў праекце абласной праграмы развіцця АПК на 2011-2015 гады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Пры існуючай сярэдняй контурнасці па вобласці 5,2 га асноўны прыбытак ад раслінаводства можна атрымаць толькі праз прадукцыю жывёлагадоўлі, зрабілі высновы спецыялісты. Пры параўнальным аналізе затрат пры апрацоўцы чатырох палёў плошчай 5 га і аднаго поля плошчай 20 га аказалася, што толькі за кошт паліва на большым полі можна зэканоміць Br175 тыс. на адным гектары. Такім чынам, павелічэнне контурнасці палёў дазволіць знізіць затраты на паліва на 25-30%.
Усяго за 2011-2015 гады трэба будзе правесці рэканструкцыю і аднаўленне меліяраваных земляў на плошчы 200 тыс.га, а таксама работы па ліквідацыі дрэвава-хмызняковай расліннасці на 100 тыс.га. Усяго на выкананне гэтых работ спатрэбіцца звыш Вr1 трлн.-0-