Віцебская вобласць плануе ўбраць ільнотрасту з палёў за 10 дзён
25 жніўня, Дубровенскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Уборка ільнотрасты на палях Віцебскай вобласці павінна завяршыцца на працягу 10 дзён. Такія тэрміны вызначаны сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама, якое праходзіць у Дубровенскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па ацэнцы спецыялістаў, сёлета ільнатраста адпавядае самым высокім патрабаванням якасці, аднак невыкананне тэрмінаў яе ўборкі паўплывае на эканамічныя паказчыкі.
У вобласці на 18 тыс.га плошчаў, адведзеных пад лён, знаходзіцца 60 тыс.т ільнатрасты, якая можа прынесці даход у памеры Br40 млрд.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў кіраўнікам райвыканкамаў у бліжэйшыя дні прыступіць да ўборкі і мабілізаваць на яе намаганні гаспадарак, прадпрыемстваў-шэфаў, устаноў адукацыі. Рашэнне аблвыканкама аб адпраўцы студэнтаў на восеньскія сельгасработы ўжо падпісана. -0-