Віцебская вобласць плануе завяршыць сяўбу збожжавых за два тыдні

Витебская область планирует завершить сев зерновых за две недели
Аграрыі Віцебскай вобласці плануюць завяршыць сяўбу збожжавых за два тыдні, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Аграрыі Віцебскай вобласці плануюць завяршыць сяўбу збожжавых за два тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Сяўба праведзена ўжо на 22,5 тыс. га, што складае больш за 11% ад запланаваных плошчаў. "Усталяваласяе ў рэгіёне сонечнае надвор'е спрыяе нарошчванню тэмпаў пасяўной кампаніі. Толькі 9 красавіка хлебаробы засяялі звыш 6 тыс. га, і з кожным днём інтэнсіўнасць работ будзе нарастаць. Поўнасцю завяршыць сяўбу збожжавай групы плануем за два тыдні", - адзначылі ў аблсельгасхарчпрадзе.

У шасці раёнах вобласці ўжо прыступілі да сяўбы рапсу, работы выкананы амаль на 500 га.

Згодна з зацверджанай аблвыканкамам структурай пасяўных плошчаў у гэтым годзе збожжавыя зоймуць 427 тыс. га (226 тыс. га - азімыя і 201 тыс. га - яравыя). Крыжакветныя будуць вырошчвацца на 96 тыс. га. Полі лёну складуць 13,4 тыс. га, бульбы - 3,7 тыс. га, агародніны - каля 1,3 тыс. га, кукурузы - 92,8 тыс. га. З мэтай умацавання кармавой базы жывёлагадоўлі ў вобласці са 131 тыс. га да 166 тыс. га будуць павялічаны плошчы пад вырошчванне адналетніх і шматгадовых траў.

Алена Ціханава