Віцебская вобласць павялічвае ўраджайнасць збожжавых у параўнанні з мінулагоднім узроўнем

Цяпер хлебаробы рэгіёна з аднаго гектара намалочваюць па 32,2 ц збожжа, летась на аналагічную дату гэтая лічба была на ўзроўні 29,8 ц, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Аддача ад палёў у рэгіёне больш, чым у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Упершыню абсалютная большасць раёнаў (17 з 21) дабіліся ўраджайнасці больш за 40 ц/га. "Ёсць гаспадаркі, якія збіраюць з гектара больш за 60 цэнтнераў - гэта "Ларынаўка" Аршанскага і "Кляўцы" Лёзненскага раёнаў, дзе намалочваюць па 65,5 і 63,7 цэнтнераў адпаведна. Каля 30 гаспадарак маюць ураджайнасць на ўзроўні 50 цэнтнераў і вышэй. Так у "Якубава-Агра" Дубровенскага раёна збіраюць па 57, а ў "Альгоўскім" пад Віцебскам і "Прыдняпроўскім" ужо згаданага Дубровенскага раёна - па 55 цэнтнераў на круг", - канстатавалі ў аблсельгаспрадзе.

Па аператыўных даных на раніцу 7 жніўня, у рэгіёне ўбрана каля 31% плошчаў хлебнай нівы (каля 120 тыс. га), намалочана больш за 387 тыс. т збожжа. За дзень хлебаробы вобласці прыбіраюць каля 5% плошчаў.

Алена Ціханава, БЕЛТА.