Віцебшчына па выніках працоўнага семестра адзначана ў 11 намінацыях студатрадаўскага руху

Віцебская вобласць па выніках сёлетняга працоўнага семестра адзначана ў 11 намінацыях студатрадаўскага руху, паведаміў першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Віктар Глушын.

"У гэтым працоўным семестры ў складзе 466 студэнцкіх атрадаў вобласці (будаўнічых, сельскагаспадарчых, педагагічных, экалагічных, сэрвісных) працавала больш за 9 тыс. чалавек. Індывідуальна працаўладкавана 182 чалавекі. За межамі рэспублікі працавалі 185 рабят. Студатрадаўцы ўдзельнічалі ў будаўніцтве і добраўпарадкаванні, тэлефанізацыі абаненцкай сеткі, дапамагалі ў уборцы ўраджаю, даглядалі лясныя культуры, працавалі важатымі і выхавальнікамі. Упершыню ў вобласці працаваў IT-атрад. Усе рабяты зарэкамендавалі сябе з найлепшага боку як на аб'ектах вобласці, так і за яе межамі, напрыклад, на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі - БелАЭС, у Расіі. Многія адзначаны на ўзроўні рэспублікі. Сярод лепшых студэнцкіх атрадаў, камандзіраў, камісараў, наймальнікаў у Беларусі нашы прадстаўнікі сталі пераможцамі ў 11 намінацыях", - адзначыў Віктар Глушын.

Так, у намінацыі "Лепшы тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў раённай, гарадской арганізацыі БРСМ" адзначаны Полацкі раённы штаб студэнцкіх атрадаў; "Лепшы атрад Усебеларускай маладзёжнай будоўлі" - будатрад "Эўрыка" імя Героя Савецкага Саюза В. Еранько штаба працоўных спраў Полацкага дзяржуніверсітэта. "Лепшы педагагічны атрад, які працаваў за межамі Рэспублікі Беларусь" - "Новы лідарскі атрад" імя М. Шмырова. Адзначаны і асобныя камандзіры і камісары атрадаў рэгіёна. Лепшым наймальнікам названа РУП "Талачынскі кансервавы завод".

Акрамя таго, Віцебскі карэспандэнцкі пункт БелаПАГАНА перамог у намінацыі "Лепшы сродак масавай інфармацыі, які асвятляе дзейнасць студэнцкіх атрадаў". На абласным узроўні таксама будуць падведзены ўласныя вынікі часовай працоўнай занятасці моладзі рэгіёна "Працоўны семестр - 2016". На ўрачыстым мерапрыемстве, якое адбудзецца 22 снежня ў аблвыканкаме, будуць названы лепшыя ў 15 намінацыях. У гэты ж дзень на базе дзіцячага аздараўленчага лагера "Магістраль" у

у вёсцы Малыя Лётцы (Віцебскі раён) пройдзе Трэці абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў. У праграме запланаваны конкурсы атрадных песень, візітовак, на лепшую экіпіроўку, шоу талентаў, фотакрос і навагодні дыска-маскарад. Арганізатары мерапрыемстваў: Віцебскі абласны камітэт БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленні аховы здароўя і адукацыі Віцебскага аблвыканкама.

Кацярына Князева - БЕЛТА.