Віцебская вобласць амаль у тры разы павялічыць нарыхтоўку сенажу ў стрэйч-плёнку

У гэтым сезоне аграрыі Віцебскай вобласці амаль у тры разы павялічаць нарыхтоўку сенажу ў стрэйч-плёнку. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла на пасяджэнні аблвыканкама, дзе абмяркоўваліся пытанні маючай уборкі.

Пры правільнай арганізацыі працы гэта дасягальная мэта. У мінулым годзе пры плане 60 тыс. т без асаблівага напружання было нарыхтавана такім спосабам 117 тыс. т сенажу. Сярэдняя выпрацоўка на адзін прэс-падборшчык-абмотчык склала 1,9 тыс. т (у Верхнядзвінскім раёне – 5,2 тыс. т, Шаркаўшчынскім – 4,8 тыс. т, Пастаўскім – больш за 3,5 тыс. т). На уборку гатовыя выйсці 62 агрэгаты-абмотчыкі, на працягу пяці месяцаў ім трэба будзе закатаць у плёнку не менш за 315 тыс. т сенажу (570 тыс. рулонаў).

З першага ўкосу трэба ўбраць 250 тыс. га шматгадовых траў і нарыхтаваць 650 тыс. т кармавых адзінак. Для атрымання якасных кармоў, збалансаваных па ўтрыманні пажыўных рэчываў, і ў далейшым для паўнавартасных укосаў першую ўборку траў неабходна правесці ў максімальна кароткія тэрміны.

Будуць арганізоўвацца міжгаспадарчыя атрады, якія добра зарэкамендавалі сябе ў мінулым годзе. На іх долю прыйшлося 20% агульнага аб'ёму, а ў Аршанскім, Талачынскім і Росанскім раёнах – больш за палову.

Пры нарыхтоўцы плануецца задзейнічаць 593 кормаўборачныя камбайны, больш за 1170 касілак, 604 трактарныя граблі і 652 прэс-падборшчыкі. Усяго за сезон да зімовага стойлавага перыяду неабходна закласці на ўмоўную галаву жывёлы 28,2 ц к. адз. травяных кармоў.

Працягваючы тэму нарыхтоўкі кармоў у стрэйч-плёнку, старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў падкрэсліў, што праца дарагіх агрэгатаў павінна знаходзіцца пад кантролем кіраўнікоў рэгіёнаў.

Звяно з прэс-падборшчыка, касілкі і валкаўтваральніка будзе перамяшчацца па ўсім раёне. Ёсць прыклады, калі за сезон адзін агрэгат нарыхтоўваў больш за 5 тыс. т высакаякаснага корму. Аблсельгаспраду даручана арганізаваць спаборніцтва з дадатковым матэрыяльным стымулам.

Ацэньваючы ход пасяўной кампаніі, Мікалай Шарснёў адзначыў, што сёлетняя вясна стварыла ідэальныя ўмовы, што дазваляе мець тэмпы наравне з паўднёвымі рэгіёнамі краіны. На ўчарашні дзень аграрыі Віцебшчыны на 77,7% справіліся з рэспубліканскім планам па яравым севе. Для параўнання: Магілёўская вобласць – на 77,1%, Брэсцкая – на 75,8%, Гродзенская – на 69,1%, Мінская – на 65,5%, Гомельская – на 48,8%. Захоўваючы такія тэмпы, вяскоўцы ўжо на пачатку мая могуць завяршыць сеў. У цэлым цешыць і якасць працы. Мікалай Шарснёў падзякаваў за працу ўсім удзельнікам пасяўной кампаніі.

"Віцебскія весці".