Віцебская вобласць перавысіла па намалоце збожжа агульны вынік уборачнай кампаніі 2010 года

8 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебская вобласць у ходзе ўборкі збожжавых перавысіла па намалоце збожжа агульны вынік уборачнай кампаніі 2010 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Па дадзеных на 8 жніўня, у вобласці збожжавыя скасілі на плошчы звыш 268,5 тыс.га, што складае 60,8% ад плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Намалочана больш за 863,3 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 32,2 ц/га, што на 11 ц/га перавышае аналагічны паказчык 2010 года. У мінулым годзе агульны намалот па выніках уборачнай кампаніі склаў 828 тыс.га.

У ліку лідараў па тэмпах уборачнай-2011 гаспадаркі Чашніцкага і Верхнядзвінскага раёнаў, якія скасілі больш за 80% плошчаў, што падлягаюць уборцы, а таксама Глыбоцкага (77,4%), Лепельскага (73,7%) і Шаркаўшчынскага (71,3%) раёнаў.

Самая высокая ўраджайнасць збожжавых - 36,1 ц/га - захоўваецца ў гаспадарках Аршанскага раёна, якія таксама ўносяць найбольшы ўклад у агульнаабласны каравай, намалаціўшы амаль 82,5 тыс.т збожжа.

Піваварны ячмень скашаны на плошчы каля 10,8 тыс.га, або 44,4% да пасеяных плошчаў. Намалочана 31,4 тыс.т гэтай культуры пры сярэдняй ураджайнасці 29,1 ц/га.

У кошт дзяржзаказу гаспадаркі вобласці здалі каля 126,5 тыс.т збожжа, што складае каля 68% да плана. Лён вытраўлены на плошчы амаль 11,9 тыс.га, або каля 60% да плана.

Пасевы азімага рапсу пад ураджай 2012 года займаюць ужо каля 11,5 тыс.га, што складае 23% ад планаванай пасяўной плошчы гэтай культуры.-0-