Віцебская вобласць прыме ўдзел у V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Сёння можна гаварыць, што форум стаў візітнай карткай рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, адзначыла ў інтэрв'ю для СМІ намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Марыяна Шчоткіна. Бо з кожным годам колькасць падпісаных у рамках мерапрыемства камерцыйных кантрактаў і пагадненняў расце. Усяго іх заключана на суму больш за 930 млн долараў.
Па выніках III Форуму сума кантрактаў склала каля 300 млн долараў, а па выніках чацвёртага — перавысіла 400 млн долараў.
У рамках V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі Віцебскі абласны выканаўчы камітэт плануе падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з Адміністрацыяй Курскай вобласці, праінфармаваў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Ціханаў. Падпісанне двухбаковых дакументаў паміж рэгіёнамі брацкіх дзяржаў ужо стала традыцыяй, і з'яўляецца важным, паколькі дазваляе актывізаваць узаемадзеянне арганізацый і прадпрыемстваў.
Сума экспартных кантрактаў, падпісаных у рамках падрыхтоўкі і правядзення форуму, павінна скласці больш за 50 млн. долараў
Плануецца, што сума экспартных кантрактаў, падпісаных у рамках падрыхтоўкі і правядзення форуму, складзе 3612,2 млн расійскіх рублёў або 51,8 млн. долараў, што на 11,8 млн долараў больш, чым было заключана на IV Форуме рэгіёнаў.
Дарэчы, па выніках сямі месяцаў бягучага года тавараабарот Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі склаў 2 млрд долараў пры тэмпах росту 130,1%. Экспартавана прадукцыі на суму 517,4 млн долараў.
У 28 абласцей і рэгіёнаў суседняй дзяржавы выраслі вартасныя аб'ёмы паставак. Пачалі супрацоўнічаць з Алтаем і Паўночнай Асеціяй-Аланіяй. Без уліку суб'ектаў гаспадарання рэспубліканскага падпарадкавання, нафты і нафтапрадуктаў прадпрыемствамі вобласці забяспечана станоўчае сальда знешнегандлёвага балансу ў аб'ёме 37,8 млн долараў.
Структура знешняга гандлю застаецца ўстойлівай. Аснову экспартных паставак складаюць тавары прадпрыемстваў хімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, а таксама прадукцыя дрэваапрацоўкі і станкабудавання і іншых напрамкаў, даўно зарэкамендаваўшых сябе на расійскім рынку, расказаў Аляксандр Фёдаравіч.
Вывозяцца поліэтылен, шклатканіна, акрылавышгут, адзенне, абутак, мэбля, пліты MDF, будаўнічыя матэрыялы, даламіт, торф, ільняныя тканіны і вырабы з лёну, дываны і падлогавыя пакрыцці, мяса-малочная і пладова-агароднінная прадукцыя.
Камерцыйныя прадпрыемствы экспартуюць кабельную прадукцыю, вырабы для транспарціроўкі і ўпакоўкі, лекавыя сродкі, вакцыны, мэблю, прысадкі да змазачных алеяў, вогнетушыцелі, профільныя лісты, пліты з полікарбанатаў, абсталяванне для фільтравання і ачысткі вады.
Начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама Аляксандр Ціханаў: Важна сумесна з расійскімі партнёрамі на тэрыторыі вобласці ствараць экспартаарыентаваныя прадпрыемствы па вытворчасці прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю
— Суб'екты гаспадарання Віцебскай вобласці гатовыя прапанаваць расійскім партнёрам любыя ўзаемавыгадныя напрамкі супрацоўніцтва,— падкрэсліў Аляксандр Ціханаў. — Важна сумесна з расійскімі партнёрамі на тэрыторыі вобласці ствараць экспартаарыентаваныя прадпрыемствы па вытворчасці прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, паўнавартасна і эфектыўна выкарыстоўваць багаты рэсурсны патэнцыял паўночнага рэгіёну, яго ўнікальныя прыродныя ўмовы, транспартна-лагістычныя магчымасці, навуковы і кадравы рэзерв.
Галоўнай падзеяй V Форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва»
Будуць працаваць секцыі па пяці асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, моладзевая палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.
Традыцыйна ў рамках форуму пройдуць бізнес-сустрэчы і перамовы, у якіх возьмуць удзел кіраўнікі абласцей, кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін, пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.
Акрамя гэтага, у праграме — Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, моладзевы форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай, сумесным пасяджэнні саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей, выстава-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці, а таксама выступленне фальклорных аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі.
У складзе дэлегацыі ад Віцебскай вобласці ў форуме возьмуць удзел кіраўнікі прадпрыемстваў-экспарцёраў і арганізацый турыстычнай накіраванасці. На рэгіянальнай пляцоўцы для гасцей мерапрыемства будзе арганізавана гандаль і дэгустацыя. Свой талент прадэманструюць лепшыя творчыя калектывы Віцебшчыны.