Віцебская вобласць прыняла эстафету рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства»

Витебская область приняла эстафету республиканского автопробега «Символ единства»
Віцебская вобласць прыняла эстафету рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства», паведамляе Telegram-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".

Удзельнікаў аўтапрабегу ўжо сустрэлі Паставы, Глыбокае, Докшыцы.

Удзельнікі акцыі трымаюць шлях па знакавых гістарычных мясцінах, дарагіх сэрцу кожнага беларуса. І ўсё дзеля таго, каб яшчэ раз пераканацца: сіла народа – у яго згуртаванасці.

За час аўтапрабегу патрыёты наведаюць памятныя мясціны, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай, ушануюць хвілінай маўчання загінулых герояў і ўскладаць кветкі да абеліскаў. На маршруце чакаюцца сустрэчы з мясцовымі органамі ўлады, дэпутатамі, прадстаўнікамі грамадскасці, моладдзю і ветэранамі.