Віцебская вобласць далучылася да маштабнага рэспубліканскага аўтапрабегу «За Адзіную Беларусь»

Сёння, 22 сакавіка, Віцебск далучыўся да маштабнага рэспубліканскага аўтапрабегу «За Адзіную Беларусь», прысвечанаму дню памяці Хатынскай трагедыі.

У гэты дзень з усіх раёнаў краіны стартавалі аўтапрабегі, якія накіроўваюцца ў Мінскую вобласць.

Аўтапрабег у Віцебску пачаўся каля парку Пераможцаў, ускладаннем кветак да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Тры штыкі».

З Віцебска стартавала больш за 30 машын.

Удзельнікі аўтапрабегу з Віцебска, Наваполацка, Полацка, Оршы сустракаюцца пад Лепелем. Пасля аўтакалона накіруецца да мемарыяльнага комплексу "Праклён фашызму" на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна, дзе пройдзе мітынг і ўскладанне кветак.

Збор удзельнікаў з усіх раёнаў краіны адбудзецца каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Далей маршрут будзе працягнуты да апошняй кропкі аўтапрабегу – "Хатынь".

"Віцебскія весці", фота "Віцьбічы"