Віцебская вобласць далучылася да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна»
Мерапрыемствы акцыі праходзяць з 8 па 11 лістапада 2022 г. пад дэвізам «У адзіным руху да лепшага!».
Мэтай правядзення дадзенай акцыі з'яўляецца павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергурэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў побыце, што з'яўляецца адной з важных мер па паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.