Віцебская вобласць далучыцца да акцыі «Бягучыя гарады»

З 23 ліпеня па 2 верасня дабрачынная акцыя «Бегущие города» праекта #velcombegom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўпершыню пройдзе ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны і кіне выклік аматарам бегу, якія цэняць здаровы лад жыцця і хочуць дапамагчы дзецям.

Удзельнікамі акцыі стануць жыхары ўсіх населеных пунктаў Беларусі, а бенефіцыярамі – дзіцячыя абласныя цэнтры медыцынскай рэабілітацыі. Агульны фонд дабрачыннай дапамогі складзе 165 000 рублёў.

Акцыя будзе праходзіць паэтапна ў кожным рэгіёне на працягу 7 дзён. Жыхары Віцебскай вобласці далучацца да яе з 13 жніўня. На працягу тыдня ўдзельнікам трэба будзе выходзіць на прабежкі, а потым рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем выніку і хэштэгамі: #velcombegom і #vitebsk.