Віцебская вобласць прыступіла да сяўбы ранніх збожжавых і зернебабовых культур
Пакуль вядзецца выбарачны пасеў ранніх збожжавых і зерневых бабовых культур. Амаль ва ўсіх рэгіёнах пачата ўзворванне глебы. Падсеяна 19,9% шматгадовых траў, вывезена больш за 4,6 млн т арганікі (77,7% ад задання).
Вядуцца іншыя віды работ па закладцы новага ўраджаю на плошчах азімых культур і падрыхтоўцы пастбішчаў. Сёлеташняй вясной на Віцебшчыне трэба будзе пасеяць 212 тыс. га збожжавых і зерневых бабовых, па 80 тыс. га яравога рапсу і кукурузы, 13,1 тыс. га лёну, 3 тыс. га бульбы. Аднагадовыя і шматгадовыя травы зоймуць адпаведна 34 і 162 тыс. га. Прычым для паляпшэння кармавой базы жывёлагадоўчай галіны канюшына ў чыстым выглядзе павінна быць пасеяна на плошчы не менш за 100 тыс. га.
СЯРГЕЙ ЛЯШУК, фота Дзмітрыя Восіпава, «Віцебскія весці».