Віцебская вобласць прыступіць да ўборкі збожжавых на наступным тыдні
На пачатку наступнага тыдня плануецца пачаць уборку збожжавых і зерневых бабовых культур. Усяго трэба абмалаціць амаль 350 тыс. га.
Як паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла, гатоўнасць камбайнаў (усяго 1482) і збожжасушыльных комплексаў у сярэднім складае 84%.
Напярэдадні жніва праз «Промагралізінг» у гаспадаркі ўжо паступіла па дзевяць гомсельмашаўскіх і імпартных камбайнаў «New Holland», на дылерскіх цэнтрах у чаканні гаспадароў знаходзяцца яшчэ 15. Дзве адзінкі самага магутнага беларускага збожжаўборачнага агрэгата са жніўняй у 9,2 м набыў Талачынскі кансервавы завод. Усяго да 1 жніўня пад гарантыі аблвыканкама «Гомсельмаш» павінен паставіць нашым сельгаспрадпрыемствам больш за 100 камбайнаў.
У маючай уборачнай сярэдняя нагрузка на адну адзінку тэхнікі складзе 225 га, што знаходзіцца ў межах нормы.
Працягваецца нарыхтоўка травяных кармоў. На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 11,15 ц к. а., што з'яўляецца лепшым паказчыкам у краіне. Для параўнання, у Магілёўскай вобласці – 10,5, Мінскай – 8,77, Гродзенскай – 7,8, Брэсцкай – 7,67, Гомельскай – 4,48. На Віцебшчыне ў лідарах Сенненскі (14,20), Шаркаўшчынскі (13,48), Лёзненскі (12,95), Шумілінскі (12,68), Браслаўскі (12,16) раёны. У цэлым усе рэгіёны Віцебшчыны значна перавышаюць сярэдне рэспубліканскі паказчык у 8,25 ц к. а.).