Віцебская вобласць пашырыла геаграфію экспарту

Витебская область расширила географию экспорта

Віцебская вобласць пашырыла геаграфію экспартных паставак да 77 краін. У студзені-лістападзе 2015 года яна ўпершыню адгрузіла прадукцыю на рынкі васьмі дзяржаў.

У мінулым годзе экспартны спіс дзяржаў - партнёраў рэгіёна папоўнілі Індыя, Камерун, Рэспубліка Карэя, Кувейт, Люксембург, Нігерыя, Саудаўская Аравія, Чарнагорыя. Адноўлены кантакты з Кыргызстанам, Азербайджанам, Грузіяй, Узбекістанам, Літвой, Польшчай, Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі, Манголіяй, у гэтыя краіны арганізаваны пастаўкі сухога малака, сыроваткі, прысадак да змазачных алеяў, дзвярных палотнаў, ветпрэпаратаў. Актывізаваны міжрэгіянальныя кантакты з Пскоўскай, Чалябінскай, Растоўскай, Екацярынбургскай, Калужскай, Ліпецкай, Смаленскай, Маскоўскай абласцямі Расіі, Славакіяй, Чэхіяй, Латвіяй і іншымі.

За студзень-лістапад мінулага года экспартавана тавараў на $1 млрд 648 млн, што склала 54,6% да аналагічнага ўзроўню 2014-га, а экспарт паслуг склаў $153,6 млн (77,8%). У цэлым забяспечана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі (без уліку нафты і нафтапрадуктаў і рэспубліканскіх арганізацый) на $361,5 млн.

Алена Ціханава, БЕЛТА.