Віцебская вобласць у студзені-кастрычніку лідзіруе сярод рэгіёнаў Беларусі па тэмпе росту экспарту
10 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебская вобласць па выніках студзеня-кастрычніка бягучага года лідзіруе па тэмпе росту экспарту сярод рэгіёнаў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
За 10 месяцаў пастаўкі на знешні рынак тавараў без уліку нафты і нафтапрадуктаў дасягнулі $868 млн, або 72,6% да аналагічнага ўзроўню мінулага года. Па рэспубліцы за гэты перыяд тэмп росту экспарту склаў 58,3%. Штомесячны прырост замежных продажаў Віцебскай вобласці складае 1,7-2,4 працэнтных пункта. Імпарт у студзені-кастрычніку дасягнуў $723,7 млн, або 73% да адпаведнага перыяду 2008 года. Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі склалася ў суме $144,3 млн.
Асноўнае зніжэнне продажаў дапусцілі ААТ "Нафтан", ААТ "Полацк-Шкловалакно", Аршанскі льнокамбінат, ААТ "КІМ", "Белвест", "Марка", ААТ "Віцебскдрэў", папяровая фабрыка "Чырвоная зорка", а таксама большасць прамысловых прадпрыемстваў (РУВП "Віцязь", станкабудаўнічы завод "Чырвоны баец" і інш.). Пры гэтым найбольшае скарачэнне паставак (на 28,7%) адзначаецца ў Расійскай Федэрацыі, на долю якой прыпадае 60,8% усяго экспарту.
Прадпрыемствы і арганізацыі Віцебскай вобласці ў студзені-кастрычніку пастаўлялі свае тавары ў 76 дзяржаў свету, а таксама ў 73 рэгіёны Расійскай Федэрацыі.
Па выніках 2009 года тэмп росту экспарту тавараў у Віцебскай вобласці чакаецца на ўзроўні 73,3%, імпарту - 73%. Станоўчае сальда гандлю таварамі павінна скласці $155 млн.-0-