Віцебская вобласць выканае асноўныя прагнозныя паказчыкі пяцігодкі - А.Косінец

17 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. За чатыры гады пяцігодкі (2006-2009) прадпрыемствы Віцебскай вобласці павялічылі выпуск прамысловай прадукцыі на 52,2% у супастаўных цэнах у параўнанні з 2005 годам. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што асноўныя арыенціры, вызначаныя на 2006-2010 гады, вобласцю будуць выкананы", - заявіў губернатар. Да канца чацвёртага года работы над рэалізацыяй плана пяцігадовага развіцця вобласці выпуск спажывецкіх тавараў павялічыўся на 50,3%, экспарт тавараў узрос у 1,4 раза і склаў каля $9 млрд., рознічны тавараабарот і платныя паслугі - адпаведна ў 1,7 і 1,5 раза. З пачатку пяцігодкі ў эканоміку і сацыяльную сферу прыцягнута звыш Br13 трлн. капітальных укладанняў, прычым 67% з іх накіравана на аб'екты вытворчага прызначэння. Уведзена ў эксплуатацыю 1954 тыс. кв.м жылля, у тым ліку толькі за 2009 год - 592 тыс. кв.м.

Разам з тым Аляксандр Косінец канстатаваў нізкую эфектыўнасць гаспадарчай дзейнасці ў некаторых галінах эканомікі рэгіёна. Зніжэнне затратнага механізму, эканомія рэсурсаў усіх відаў, вывад прадпрыемстваў на бясстратную працу з'яўляюцца інструментам, здольным супрацьстаяць дэстабілізуючаму ўздзеянню знешніх фактараў, садзейнічаць далейшаму павышэнню ўзроўню жыцця людзей, іх даходаў, лічыць губернатар. У гаспадарчы абарот неабходна ўключыць 352 невыкарыстоўваных аб'екта нерухомасці, пераўтварыць у адкрытыя акцыянерныя таварыствы 37 арганізацый камунальнай уласнасці. "Кожны аб'ект павінен мець гаспадара", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.

Для паспяховага развіцця эканомікі важна стварэнне рынку жылля і камерцыйнай нерухомасці, транспартна-лагістычнай інфраструктуры, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёна. Нямалаважным фактарам паспяховага развіцця эканомікі стане дыверсіфікацыя рынкаў збыту. У бягучым годзе вобласць будзе пастаўляць прадукцыю ў 112 краін свету супраць 76 у 2008 годзе. Старшыня аблвыканкама таксама лічыць неабходным паменшыць залежнасць бюджэту рэгіёну ад прадпрыемстваў паліўна-энергетычнай сферы. "Па

«Каб слезці з нафтавай іголкі», — сказаў ён. Для гэтага ў вобласці плануецца стварыць шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку па выпуску аўтамабіляў на базе Аршанскага інструментальнага завода. Перамовы аб гэтым вядуцца з адной з еўрапейскіх кампаній. -0-