Віцебская вобласць зацікаўлена стварыць сумесную вытворчасць па перапрацоўцы сухога малака ў Астрахані

Віцебская вобласць зацікаўлена стварыць сумес нае прадпрыемства па перапрацоўцы сухога малака ў Астрахані. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

Дэлегацыя Віцебскай вобласці на чале з губернатарам нядаўна наведала з дзелавым візітам Валгаградскую і Астраханскую вобласці Расіі. "Нашу прадукцыю там чакаюць у любых аб'ёмах. Гаворка ідзе пра мясную і малочную, прадукцыю лёгкай прамысловасці, тэхніку. Заключаны міжрэгіянальныя пагадненні, будзем развіваць узаемадзеянне ў культуры, турызме, спорце. Па вялікім рахунку, адпрацаваны ўсе напрамкі супрацоўніцтва. Намечана некалькі сур'ёзных праектаў эканамічнага ўзаемадзеяння", - адзначыў губернатар. 

На двух такіх праектах Мікалай Шарснёў спыніўся больш падрабязна. "У Астрахані пабудаваны малочны завод, які з-за адсутнасці сыравіны не могуць запусціць у працу. Дасягнута дамоўленасць, што ў бліжэйшы час на завод выедуць нашы спецыялісты-тэхнолагі. Яны ацэняць сітуацыю, і мы прымем рашэнне, што там можна арганізаваць. Можа быць, створым сумеснае прадпрыемства. Нам гэтая тэма цікавая, таму што зможам перапрацоўваць у Астрахані сваю сыравіну - сухое малако, якое вырабляюць прадпрыемствы вобласці", - растлумачыў ён. Другі з праектаў можа быць рэалізаваны сумесна з валгаградскім прадпрыемствам "Волма". "Гэта прадпрыемства пры вытворчасці гіпсакардону выкарыстоўвае даламіт. Мы дамовіліся, улічваючы агульныя інтарэсы, абмеркаваць магчымасці інвеставання ў наша прадпрыемства "Даламіт" для мадэрнізацыі. Папярэдняя згода атрымана. У траўні чакаем расійскую дэлегацыю. Думаю, у нас атрымаецца дамовіцца", - рэзюмаваў губернатар. 

Алена Ціханава - БЕЛТА.