Віцебская вобласць занесена на Рэспубліканскую дошку Ганару

На Рэспубліканскую Дошку гонару ў якасці пераможцаў спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны 52 намінанты. 

У выніку комплекснай ацэнкі па сукупнасці паказчыкаў развіцця за пяцігадовы перыяд сярод абласцей і горада Мінска лепшай стала Мінская вобласць, на другім месцы Віцебская, на трэцім - Гродзенская вобласць. Па выніках работы за 2015 год вызначаны 49 пераможцаў у адпаведных намінацыях (лепшыя сярод раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый у сферы прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, гандлю, сувязі, транспарту, адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры і навукі). Акрамя таго, вызначаны 18 пераможцаў спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканоміі рэсурсаў.