Віцебская вобласць займае вядучыя пазіцыі па некаторых паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 1 паўгоддзе 2013 года

Як паведаміў на пасяджэнні аблвыканкама губернатар Аляксандр Косінец, па выніках выканання за 1 паўгоддзе 2013 года прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебская вобласць, па дадзеных Белстата, па шэрагу параметраў займае вядучыя пазіцыі. У Прыдзвінне ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі самыя малыя складскія запасы. Яны складаюць крыху больш за 34% ад агульнага аб'ёму прадукцыі, што вырабляецца. Вобласці належыць першае месца па ўдзельнай вазе адгружанай інавацыйнай прадукцыі — 29,4%, рэгіён з'яўляецца лідарам па прыцягненні інвестыцый. Віцебшчына замыкае тройку па ўдзельнай вазе прамысловай вытворчасці.