Віцебская вобласць завяршае ўборку бульбы з самай высокай па рэспубліцы ўраджайнасцю

Витебская область завершает уборку картофеля с самой высокой по республике урожайностью

Аграрыі Віцебскай вобласці завяршаюць уборку бульбы з самай высокай па рэспубліцы ўраджайнасцю ў 283 ц/га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У рэгіёне ўбрана 99,4% плошчаў бульбы (3 тыс. 663 га) і выкапана 104 тыс. т клубняў. Сярэдняя ўраджайнасць культуры перавышае 283 ц/га. "Гэта самы высокі паказчык сярод рэгіёнаў - у сярэднім па рэспубліцы ўраджайнасць складае 218 ц/га. У параўнанні з мінулым годам аддача з бульбяных палёў вобласці павялічылася амаль на 50 ц/га", - адзначылі ў камітэце. Там дадалі, што ўборка бульбы ў рэгіёне будзе цалкам завершана праз 1-2 дні.

Абсалютным рэкардсменам сярод бульбаводчых арганізацый вобласці з'яўляецца Талачынскі кансервавы завод - ураджайнасць другога хлеба тут складае 534,5 ц/га. "Такая аддача з аднаго гектара - лепшы паказчык не толькі ў рэгіёне, але і ў рэспубліцы", - падкрэслілі ў аблсельгасхарчпрадзе. З палёў кансервавага завода сабрана больш за 48 тыс. т бульбы - гэта амаль палова ўсяго ўраджаю вобласці. Ураджайнасць больш за 300 ц/га маюць некалькі гаспадарак рэгіёну, у тым ліку сялянска-фермерская гаспадарка "Раднік" Шумілінскага раёна (337 ц/га), сельгаспрадпрыемства "Альгоўскае" Віцебскага раёна (331 ц/га) і сялянска-фермерская гаспадарка "Вармас" Віцебскага раёна (314 ц/га), ААТ "Прудзінкі" Верхнядзвінскага раёна (302 ц/га).

Гаворачы аб уборцы ўраджаю ў цэлым, спецыялісты падкрэслілі, што гэтыя работы ў рэгіёне ўжо практычна завершаны: засталося ўбраць лён з 300 га, кукурузу - з 4 тыс. га і сабраць капусту з 10 га. Асноўныя сілы аграрыяў цяпер сканцэнтраваны на пад'ёме зябны. Тэхніка прайшла 69 тыс. га, або 24% ад запланаваных плошчаў.

Алена Ціханава, БЕЛТА.