Віцебская вобласць завяршыла закладку пладаагародніннай прадукцыі на міжсезонны перыяд
2 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебская вобласць завяршыла закладку пладаагародніннай прадукцыі на міжсезонны перыяд, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама Аляксей Шчаблецоў.
Для поўнага забеспячэння патрэб насельніцтва пладаагародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд сёлета восенню ў стабілізацыйныя фонды рэгіёна закладзена 10,5 тыс. т бульбы, 5,6 тыс. т капусты, 1,4 тыс. т буракоў, 2,1 тыс. т цыбулі, 1,6 тыс. т морквы, а таксама 1,4 тыс. т яблыкаў і груш (у 2,6 раза больш у параўнанні з мінулым годам).
Асноўная частка прадукцыі закладзена ў сховішчы сельгасарганізацый "Альгоўскае", "Рудакова", "Цеплічны", "Вясна-Энерга". Яна захоўваецца таксама ў сховішчах, якія знаходзяцца ў веданні гандлёвых прадпрыемстваў і Віцебскага аблспажыўсаюза. Прыступіць да выкарыстання закладзеных агародніны і садавіны плануецца ўжо з 15 лістапада. За выкарыстаннем пладаагародніннай прадукцыі будзе ўстаноўлены кантроль.-0-