Віцебская вобласць завершыць сяўбу на працягу двух тыдняў

Віцебская вобласць завершыць сяўбу на працягу двух тыдняў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў перад пачаткам пасяджэння аблвыканкама па пытаннях правядзення веснавых палявых работ.

"У вобласці пасеяна каля 30% яравых культур, план сяўбы збожжавых і зерневых бабовых выкананы на 53,7%, рапсу - на 27%. Пры ўсталяванні нармальнага надвор'я вобласць можа завяршыць работы на працягу 10-15 дзён, - сказаў Іван Фёдараў. - Да 10 мая будуць завершаны работы па збожжавай групе і да 15 мая - па кукурузе. У нас для гэтага ёсць усе магчымасці - паліва ёсць у поўным аб'ёме, людзі настроены працаваць, гатовыя весці работы на палях ноччу".

Іван Фёдараў падкрэсліў, што ў першай палове красавіка ўсе раёны актыўна ўключыліся ў пасяўную кампанію, але дажджы практычна спынілі работы на палях на бягучым тыдні. Горш за ўсё справы ў аграрыяў Шаркаўшчынскага раёна, у якім засеяна толькі 14% плошчаў збожжавых і зерневых бабовых. Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Баговіч распавёў, што зямля перасычана вільгаццю.

"Дажджы не дазваляюць нам уехаць на палі. Тэхніка ўгразае, стаіць вада. Добра, што ўчора і сёння выглянула сонейка, палі пачынаюць падсыхаць. І сёння ў трох гаспадарках на палі выйшла тэхніка, а да гэтага 2 тыдні практычна нічога не маглі рабіць", - адзначыў кіраўнік раёна. Па яго словах, нешта падобнае было ў 2013 годзе - тады вясна зацягнулася і сеяць пачыналі толькі ў апошніх чыслах красавіка.

"Цяпер у нас ужо нейкая частка пасеяна. І калі дажджоў не будзе, то дзень-два і ўсе гаспадаркі цалкам уключацца ў працу. Рыхтуемся працаваць кругласутачна - плануем на тых палях, якія будуць падсыхаць, арганізаваць начную падрыхтоўку глебы, каб нагнаць упушчанае. Трагедыі пакуль няма, але сітуацыя крытычная, - канстатаваў Мікалай Баговіч. - Выбару ў нас няма. Будзем працаваць кругласутачна, каб паспець укласціся ў тыя тэрміны, якія нам пакінула вясна. Вялікія надзеі ўскладаем на азімыя, яны ў добрым стане - гэта аснова нашага будучага ўраджаю", - сказаў кіраўнік раёна. Падобная сітуацыя ў Пастаўскім раёне. "Паласа дажджоў з

атармазіла вясновыя палявыя работы, цяпер сеяць немагчыма. Тэхнічна гаспадаркі гатовыя, ёсць тэхніка, людзі, угнаенні. Як толькі надвор'е адновіцца, раён актыўна ўключыцца ў сяўбу. Каб яе завяршыць, нам трэба 10 прыдатных дзён\", - сказаў старшыня Пастаўскага райвыканкама Віктар Гутараў. У Віцебскай вобласці сяўбу збожжавых і зернебабовых завяршылі толькі аграрыі Докшыцкага раёна.

Алена Ціханава - БЕЛТА.