Віцебская абласная філармонія адкрывае XXV канцэртны сезон

Витебская областная филармония открывает XXV концертный сезон

Дваццаць пяты, юбілейны…

Віцебская абласная філармонія адкрывае

XXV канцэртны сезон. У кастрычніцкай афішы – самыя розныя напрамкі ў музыцы на самы вытанчаны густ.

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар абласной філармоніі Алена Падаляк:

– У новым сезоне філармонія па-ранейшаму будзе імкнуцца захоўваць лепшыя традыцыі выканальніцкага мастацтва. Гэта для нас самае галоўнае, бо мы – адзіная ўстанова, якая займаецца прапагандай класічнага мастацтва ў чыстым выглядзе.

На працягу года філармонія будзе працягваць традыцыю арганнных канцэртаў і знаёміць гледачоў з прадстаўнікамі розных выканальніцкіх школ. Абяцае быць

напоўненым падзеямі Міжнародны музычны фестываль ім. І.І. Салерцінскага, які ў гэтым сезоне таксама адзначыць сваё 25-годдзе. Новую праграму рыхтуе сімфанічны аркестр Віцебскай абласной філармоніі, з якім зараз рэпетуе запрошаны дырыжор – выпускнік Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н.А. Рымскага-Корсакава Павел Любамудраў. У новым сезоне ў цэнтры ўвагі па-ранейшаму застанецца дзіцячая аўдыторыя. Сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі працягнецца праект “Калядная акадэмія”, у якім выступяць таленавітыя выканаўцы ўсіх спецыяльнасцей. Важнай падзеяй сезона стане юбілейны справаздачны канцэрт, прысвечаны 25-годдзю філармоніі – ён адбудзецца ў дзень яе ўтварэння – 22 мая.

Філармонія мае намер развіваць магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва. Як распавяла мастацкі кіраўнік Віцебскай абласной філармоніі Нэлі Мацаберыдзэ, дзякуючы супрацоўніцтву з кіраўніком консульства Латвіі ў Віцебску Дагніяй Лацэ-Атэ ў гэтым сезоне віцебскія слухачы змогуць бліжэй пазнаёміцца з латвійскай выканальніцкай школай. Канцэрты польскай сучаснай музыкі філармонія арганізуе сумесна з Польскім інстытутам у Мінску. На працягу ўсяго сезона працягне развіццё цыкл канцэртаў, арганізаваных сумесна з Санкт-Пецярбургскай філармоніяй, пры падтрымцы Дзмітрыя Солерцінскага.

У кастрычніку ў віцебскай філармоніі можна будзе пачуць фартэпіянную, арганную, камерную, вакальную і эстрадную музыку. У канцэрце адкрыцця 1 кастрычніка выступіць Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў). У Віцебску аркестр будзе граць пад кіраўніцтвам лаўрэата нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» дырыжора Андрэя Галанава. Салістка – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас народнага артыста Беларусі, прафесара Я.П. ГлаXдкава), лаўрэат дзевяці міжнародных і трох рэспубліканскіх конкурсаў (у тым ліку XIV Міжнароднага конкурсу камернай музыкі ў Кракаве, Міжнароднага музычнага турніру «Тэрэм-кросвер») Вераніка Прадзід (цымбалы). У праграме канцэрта адкрыцця – творы В.Моцарта, Э.Грыга, Б.Брытэна, Ф.Мендэльсона.

Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай фартэпіяннай школы – выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Андрэй Паначэўны будзе граць у Віцебску 16 кастрычніка. Таленавіты скрыпач-віртуоз Уладзіслаў Міцкевіч – выпускнік музычнага вучылішча ім. Гнесіных і Віцебскага музычнага вучылішча ім. І.Салерцінскага, саліст Віцебскай абласной філармоніі – выступіць з сольнай праграмай 18 кастрычніка. У межах цыкла «Музычныя вечары Латвіі ў філармоніі «Sveika, M?zika!» 25 кастрычніка адбудзецца канцэрт вакальнай музыкі салісткі Латвійскай нацыянальнай оперы Анджэллы Гобы (мецца-сапрана). З арганным канцэртам 31 кастрычніка ў Віцебск прыедзе выканаўца з Даніі Ганс Хрысціян Хайн. Аматараў айчыннай эстрады чакае сустрэча з Валерыем Скаражонкам і гуртам «Браты славяне».

У першым канцэрце з цыкла «Соткаць душу з нот» (19 кастрычніка) будучыя мамы правядуць час у грамадстве цудоўнай музыкі і ўрача-педыятра.

Для дзяцей артысты філармоніі падрыхтавалі незвычайную прэм'еру – гэта музычна-пазнавальная праграма «Музычная скрыначка», казачныя героі якой абсалютна несур'ёзна раскажуць дзецям пра сур'ёзнае – класічную музыку, пра музычныя жанры. Яны змогуць пабываць таксама на прадстаўленні цырка ліліпутаў (Украіна), забаўляльна-пазнавальным спектаклі з удзелам роставых лялек «Маша і Мадагаскар» і «Чароўная школа Мадагаскара» (19 і 26 кастрычніка).