Віцебская абласная арганізацыя БРСМ вылучыла кандыдатаў у дэлегаты УНС
– На высокім узроўні прайшла электаральная кампанія. Удзел моладзі ў гэтым працэсе быў незаменным, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. – Сёння вы вылучаеце кандыдатаў у дэлегаты ў УНС, якіх зацвердзяць на з'ездзе Цэнтральнага камітэта БРСМ. Гэта важная веха, бо людзі менавіта вам давяраюць прадстаўляць Віцебшчыну ў канстытуцыйным органе. Упэўнены, што за вамі стаіць велізарная армія маладых людзей, якая будзе для дэлегатаў і краіны надзейнай апорай.
У дзясятку кандыдатаў у дэлегаты ў УНС увайшлі лепшыя студэнты, кожны з якіх прымае актыўны ўдзел не толькі ў жыцці свайго ВНУ, але і грамадскага аб'яднання.
– Быць дэлегатам – важная місія і вялікая адказнасць для нашага пакалення. Гэтыя хлопцы – творчыя і з актыўнай пазіцыяй – гатовыя адстойваць нашы інтарэсы, накіроўваць свае энергію і сілы на стварэнне і развіццё дзяржавы, – падкрэсліў першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Уладзімір Бабічаў.
Дырэктар талочынскай СШ № 1 імя Ф. Макавецкага Аляксандр Маленціновіч адзначыў, што моладзевай палітыцы Прэзідэнт надае вялікую ўвагу. І ганарыцца, што яму выпала магчымасць быць часткай важнай падзеі для Беларусі – вылучэння дэлегатаў у УНС.
Аспірант БДТУ Уладзіслаў Мірончык упэўнены, што ў маладых людзей шмат магчымасцей і жадання прыўносіць новыя карысныя ідэі.
– Гэта тое, што і называецца голасам народа. Мы хочам працаваць, развівацца, рэалізоўваць праекты і ініцыятывы не толькі ў сваіх рэгіёнах, але і на ўзроўні ўсёй краіны. Мы не стаім убаку ад падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, і годна прадставім паўночны рэгіён, – сказаў Уладзіслаў Мірончык.